Унутраная палітыка падаткаабкладання на нафтапрадукты ў Беларусі, відаць, будзе зменена. Аб гэтым паведаміў 29 снежня на прэс‑канферэнцыі намеснік міністра фінансаў Іван Шунько, каменціруючы магчымыя змяненні ў падатковай палітыцы краіны ў сувязі з увядзеннем Расіяй мытных пошлін на пастаўку ў Беларусь сырой нафты. Ён адзначыў, што акцызы на нафтапрадукты з’яўляюцца такім відам плацяжу, які спаганяецца з высокадаходных тавараў. «Калі даходы нізкія, то акцызы могуць быць адменены або зніжаны. Усё гэта залежыць ад таго, якой будзе цана на нафту і як складзецца развіццё эканомікі краіны», ‑ лічыць намеснік міністра. Калі расійскія нафтавыя кампаніі будуць пастаўляць у Беларусь нафту па больш высокай цане, «то, зразумела, такой пошліны, як цяпер, не будзе», адзначыў Іван Шунько.
Каб утрымаць цэны на бэнзын, абрэжуць даходы бюджэту
Акцызы на нафтапрадукты будуць адмененыя
0
0
0
0
0
0