Не менш за 3 чалавекі затрымалі ў раёне гатэля «Планета» на вачах у рэпарцёра «НН». Яны пачалі пляскаць у часе выступу Аляксандра Лукашэнкі.
Не менш за 3 чалавекі затрымалі ў раёне гатэля «Планета», каля праспекта Пераможцаў (ранейшага праспекта Машэрава). Яны пачалі пляскаць у ладкі у часе выступу Аляксандра Лукашэнкі. Сведкам гэтага быў рэпарцёр «Нашай Нівы».Літаральна да кожнай групкі моладзі прыладзіўся ціхар у цывільным. Пры найменшых падазрэннях у нелаяльнасці ціхары бяруць людзей пад локці і выводзяць.
Усяго вядома пра не менш чым 60 затрыманых. Прынамсі 40 чалавек знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС, паведаміў нам жыхар Мінска. Яшчэ прынамсі 20 — у Заводскім РУУС, паведаміла актывістка праваабарончага руху Наста Лойка. Праваабаронцы-вясноўцы называюць лічбу каля 50 затрыманых у Фрунзенскім РУУС.
Каментары