Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 5 ліпеня, у Беларусі чакаецца пахмурнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Днём па Магілёўскай, месцамі па ўсходняй палове Віцебскай і Мінскай абласцей моцныя дажджы. Вецер пераменных напрамкаў 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: ноччу 8—14°С, днём 18—24°С.

У Мінску 5 ліпеня пахмурна з праясненнямі. Ноччу без ападкаў, днём часам дождж. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўночна-заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра: ноччу 10—12°С, днём 18—20°С.

У наступныя двое сутак, 6—7 ліпеня, сіноптыкі прагназуюць па краіне пахмурнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы, месцамі моцныя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: ноччу 10—17°С, днём 20—26°С.

7 ліпеня пахмурна з праясненнямі. На значнай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер усходняй чвэрці 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: ноччу 10—17°С, днём 21—28°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?