Аляксандр Лукашэнка здзіўлены заявамі расійскага боку аб субсідыяванні Беларусі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Паўлам Барадзіным.

«Мяне здзіўляе: няўжо расійскае кіраўніцтва не разумее, калі гаворыць, што яны нас субсідыююць, крэдытуюць і гэтак далей і да таго падобнае. Мы як былі зборачным цэхам саюза, так і засталіся зборачным цэхам практычна Расіі», — адзначыў ён

«Мы спажываем не толькі рэсурсы ад іх, ствараем тут гатовы прадукт, спажываючы каля 60 працэнтаў камплектавальных з Расіі, — сказаў ён. — Гэта прадпрыемствы, на якіх занята ў Расіі звыш 15 млн. чалавек».

«Так яны што, не разумеюць, што падтрымліваючы эканоміку Беларусі, яны падтрымліваюць расійскія прадпрыемствы?» — задаў пытанне Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Павел Барадзін праінфармаваў Лукашэнку аб ходзе рэалізацыі сумесных беларуска-расійскіх праграм і аб распрацоўцы новых сумесных праектаў.

Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы сказаў аб тым, што распрацоўваюцца новыя саюзныя праграмы ў будаўнічым комплексе, у прыватнасці размова ідзе аб узвядзенні жылля. «Дзякуючы вам мы выйдзем на якасна новы ўзровень у саюзных праграмах», — падкрэсліў Павел Барадзін. Паводле слоў дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы, эканоміка дзвюх краін звязана сумеснымі праграмамі ў розных сферах дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?