Суды перанеслі на сераду.
Праваабаронцы кажуць, што лічба можа быць большай.
Як паведаміў гродзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў, на 14.00 сёння былі прызначаны першыя суды над удзельнікамі маўклівай акцыі 3 ліпеня. Па яго словах, толькі на гэты час выклікалі 69 чалавек. Таксама было пасяджэнне суда ў 15.00. Таму цалкам пацвярджаецца інфармацыя, што ў Гродне затрымалі 120 чалавек.
Віктар Сазонаў адзначыў, што
сёння ніхто не быў асуджаны. Тым, каго выклікалі, без тлумачэння прычынаў уручылі позвы на 6 ліпеня.
Разам з тым застаецца невядомы лёс тых затрыманых, якія ноч правялі ў ізалятары. Сярод іх і журналіст тэлеканала «Белсат» Юрый Гумянюк. Праваабаронца не выключае, што іх асудзілі падчас выязднога суда. І цяпер тыя людзі засталіся адбываць адміністрацыйны арышт. Але ён падкрэсліў, што праверыць такую інфармацыю пакуль не ўдалося.
Удзел у маўклівай акцыі пратэсту 3 ліпеня ў Гродне прынялі некалькі соцень чалавек. Праваабаронцы прыводзяць лічбу ў мінімум 310 затрыманых па ўсёй краіне.
Канстытуцыя Беларусі гарантуе свабоду сходу і слова, але на практыцы гэтыя правы чалавека не выконваюцца.
-
Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця
-
Сахашчык пачаў продажы кватэр у сваім новым праекце пад Варшавай
-
Выйшаў на свабоду Аляксандр Раентаў — у 2020-м яго затрымалі ў тралейбусе разам з сястрой, яе пасадзілі за ўкус сілавіка
Каментары