Аляксандр Лукашэнка адрасаваў на імя кардынала Казіміра Свёнтка ліст са словамі падзякі за арцыпастырскае служэнне. З прычыны слабога здароўя іерарха 30 чэрвеня 2011 г. на пасаду Апостальскага Адміністратара Пінскай дыяцэзіі, якую займаў кардынал, быў прызначаны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў грунтоўны ўклад першага ў Беларусі кардынала ў адраджэнне структур Касцёла, захаванне і памнажэнне духоўна-маральных каштоўнасцяў. У лісце таксама падкрэсліваецца пашана і аўтарытэт, якімі карыстаецца найстарэйшы беларускі іерарх сярод грамадскасці.

«Сёння за Вас моляцца тысячы вернікаў у Беларусі і за яе межамі, жадаючы здароўя і духоўных сіл. Няхай нашыя словы падтрымкі і суцяшэння дапамогуць Вам у складаны жыццёвы час», — адзначаецца ў лісце Аляксандра Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?