Ахвярай віртуальнага палявання ўжо стаў выпускнік Акадэміі МУС.

Гіцаль з-за спіны пырскае журналісту газ у твар. Фота Еўрарадыё.

Гіцаль з-за спіны пырскае журналісту газ у твар. Фота Еўрарадыё.

А вось той самы тып, з тым самым балончыкам у руцэ. Фота Антона Матолькі, tut.by.

А вось той самы тып, з тым самым балончыкам у руцэ. Фота Антона Матолькі, tut.by.

А вось той самы тып, з тым самым балончыкам у руцэ. Фота Антона Матолькі, tut.by.

А вось той самы тып, з тым самым балончыкам у руцэ. Фота Антона Матолькі, tut.by.

Гэты выпускнік Акадэміі МУС любіць шансон.

Гэты выпускнік Акадэміі МУС любіць шансон.

З фотаальбомаў героя.

З фотаальбомаў героя.

Пярцовым газам проста ў твар: так 3 ліпеня гіцлі ў цывільным перашкаджалі працы журналістаў. У МУС заявілі, што не маюць да гэтага ніякага дачынення.

Аднак у нядзелю фотакамеры зафіксавалі маладога чалавека, які пырскае з балончыка з-за спіны проста ў твар аператару агенцтва Reuters Уладзіміру Косціну. Потым гэты самы чалавек з балонам у руках трапіў яшчэ на некалькі кадраў. Вельмі хутка ён стаў чарговым антыгероем байнэту.

Спачатку пачалі з’яўляцца фотажабы з яго выявай, а неўзабаве ў сацыяльных сетках прагучала прапанова адшукаць ягоныя асабістыя дадзеныя і апублікаваць іх.

Тут варта адзначыць, што ў сацыяльных сетках гучаць заклікі да новай грамадзянскай кампаніі. Людзі абураюцца тымі суддзямі і чыноўнікамі, якія пераследуюць невінаватых людзей. У інтэрнэце пачалі з’яўляцца фотаздымкі найбольш актыўных «агентаў у цывільным» з подпісамі «Іх шукае міліцыя», «Ён выкрадае людзей». Праваабаронцы перасцерагаюць ад падобных дзеянняў. Права на збор асабістай інфармацыі валодаюць толькі кампетэнтныя органы. Тым не менш, ахвярай віртуальнага палявання ўжо стаў выпускнік Акадэміі МУС, якога западозрылі ў прымяненні пярцовага газу супраць журналістаў.

Праз дзень пасля нядзельнага разгону па блогах пайшлі гуляць звесткі са старонкі Вконтакте аднаго з выпускнікоў Акадэміі МУС К.

Ён з Ваўкавыска, каталік, мае дзяўчыну. «Просты смяротны селянін. (…) Гатовы адстрэліць ногі підарам і тым, хто пад іх косіць, ненавіджу эма і аппозицию, гэтак жа ненавіджу фуфлагонаў. Люблю бананы»
[усё гэта па-расейску, з масай арфаграфічных памылак].

Член БРСМ К. не можа трываць, «калі з падначаленымі вышэйстаячыя абыходзяцца, як з жывёлаю».

Любіць шансон, кнігі «Серыя энцыклапедый «Злачынцы і злачынствы», А. Леслі «Жыццё без трусоў». Фільмы: «Заход сонца ўручную; сапля над прорвай 2, вораг ля варот, але наагул дакументальныя «.

У альбоме «Проста я» ў К. апынулася фатаграфія з 25 сакавіка 2006 года, калі была брутальна разагнаная дэманстрацыя ў цэнтры Мінска. Тады супраць людзей былі выкарыстаны спецсродкі — дымавыя шашкі, шумавыя гранаты, газ.

І хоць малады чалавек на фотаздымках, змешчаных на той старонцы, не зусім падобны на таго пшыкуна, курсант К. імгненна стаў аб’ектам кпінаў і праклёнаў.

Пазней з «Нашай Нівай» звязаўся малады чалавек, які назваўся аднагрупнікам курсанта К.
Ён паведаміў, што той не быў у Мінску ў нядзелю. Ён пакрытыкаваў падыход блогера. Але пры гэтым асудзіў і пшыкуноў: «Паскуды бываюць усюды».

І хоць курсант К. з Ваўкавыска сапраўды апынуўся не тым, за каго яго прынялі, «нянавісць да апазіцыі» ў чалавека, які павінен служыць закону, а не якойсьці палітычнай сіле, выклікае пытанні да адукацыйнай сістэмы МУС. І гэтыя пытанні датычаць не толькі дзеянняў міліцыянтаў 3 ліпеня. Цяжка сабе ўявіць, каб, напрыклад, у Германіі будучым паліцыянтам прышчаплялі нянавісць да апазіцыі.

Размова з К. з эфіру Еўрарадыё:

Размова з чалавекам, якога падазраюць у распыленні газу падчас падзеяў 3 ліпеня by mcdavid

* * *

Калі ў кагосьці ёсць звесткі, хто атакаваў журналістаў 3 ліпеня, паведамляйце ў СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?