«Перемен требуют наши сердца! Перемен требуют наши глаза!» — больш за дзесяць хвілін гэтая песня Віктара Цоя гучала на ўсю моц з чорнага «Мэрсэдэса», які прыпаркаваўся ля вакзала. Да кіроўцы падышоў супрацоўнік ДАІ, затым да аўто прадстаўніцкага класа пад’ехала патрульная машына даішнікаў і эвакуатар.

 Фота 365dnej-w-godu.livejournal.com

Фота 365dnej-w-godu.livejournal.com

— У мяне забралі правы, сказалі, што аштрафуюць за няправільную паркоўку, — распавяла «Камсамолцы» дзяўчына-кіроўца, побач з ёй на пасажырскім сядзенні быў малады чалавек.

Да чорнага «Мэрсэдэса» сталі падыходзіць ўдзельнікі маўклівай акцыі, пляскаць. Пасля патрабавання супрацоўнікаў ДАІ выйсці з аўто маладыя людзі заблакаваліся і працягвалі слухаць песню «Перамен!». На падмацаванне прыйшлі каля 50 чалавек у цывільным, атачылі машыну, пасля чаго дасталі хлопца з «Мэрсэдэса» і перасадзілі ў аўтазак. За руль аўто сеў супрацоўнік ДАІ і з’ехаў у невядомым кірунку разам з дзяўчынай.

— Такія нумары крутыя! Цікава, хто гэтыя людзі? — думалі мінакі.

Даведацца, чым скончылася гэтая гісторыя, аказалася немагчыма. Ні ў гарадской ДАІ, ні ў ДАІ Кастрычніцкага раёна няма інфармацыі па гэтай машыне і інцыдэнту, які адбыўся ўвечары 3 ліпеня, піша КП у Беларусі.

Калі ў вас ёсць нейкая інфармацыя наконт здарэння на Прывакзальнай — паведамляйце ў каментарах да гэтага артыкула.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?