Гаспадару гэтага катэджу таксама пагражае канфіскацыя

Фота Юліі Дарашкевіч

Указ прэзыдэнта №87, што ўступіць у сілу 1 краса- віка, у якасьці галоўнай меры па скарачэньні аб’ёмаў незавершанага будаўніцтва дамоў і лецішчаў замацаваў адбіраньне гэтых дамоў. Найперш канфіскуюць будынкі, што месьцяцца бліжэй за 500 м ад рэспубліканскіх аўтадарог.

У Беларусі ўведзены панятак «тэрміны будаўніцтва». Калі за тры гады ад моманту атрыманьня дазволу гаспадару ўчастку не ўдалося дабудаваць хату — яе выкупіць альбо прадасьць з публічных таргоў дзяржава. Прычым ацэньвае будынак таксама яна. Як паведамілі «НН» у Дзяржкамітэце па зямельных рэсурсах, гаспадару недабудаванай хаты, напрыклад, у Бараўлянах, пасьля такой ацэнкі на рукі выдадуць ня больш за 10 тыс. даляраў у эквіваленце (у той час, як сярэдні кошт дамка ў тым раёне сягае $200 тыс.).

Да 1 красавіка 2009 г. мясцовым органам улады наказана выявіць недабудаваныя жылыя дамы — і тады бывай, нерухомасьць. Паводле ацэнак незалежных экспэртаў у галіне нерухомасьці, ужо да канца 2009 г. да 30% недабудаваных дамоў і лецішчаў можа апынуцца ў дзяржаўнай ўласнасьці.

Ёсьць, праўда, палёгка для тых, чые дамы стаяць далей чым на адлегласьці ў паўкілямэтра ад рэспубліканскіх дарог. Для іх прадугледжаная магчымасьць кансэрвацыі будаўніцтва на тэрмін яшчэ да трох год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?