Вечарам 4 ліпеня ў Бабруйску невядомы мужчына паведаміў па тэлефоне 102 аб замініраванні Дома культуры «Шыннік». Паведамленне аказалася падманным.

Як паведаміла супрацоўніца прэс-службы УУС Магілёўскага аблвыканкама Марыя Хлыстова, званок паступіў у 21.05, калі ў Доме культуры практычна нікога не было. Званок зрабіў чалавек, будучы ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. «Ён быў настолькі п’яны, што нават паведаміў свой адрас, чаго звычайна не адбываецца ў такіх выпадках. Хутка яго затрымалі», — заявіла Хлыстова. Яна зазначыла, што затрыманым аказаўся мясцовы жыхар 1976 года нараджэння.

Тым не менш быў праведзены неабходны комплекс мер па выяўленні выбуховага прыстасавання. Яно знойдзена не было. У дачыненні да затрыманага распачата справа на падставе ч. 1 арт. 340 Крымінальнага кодэкса (заведама падманнае паведамленне аб небяспецы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?