Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі, 6 ліпеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, навальніцы, месцамі моцныя ліўні. Вецер пераменных напрамкаў 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 12–18°С, днём 19–25°С.

У Мінску ў сераду воблачна. Часам дождж, навальніца, ноччу месцамі па горадзе моцны лівень. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 4–9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 14–16°С, днём 20–22°С.

7 ліпеня сіноптыкі прагназуюць па краіне воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 10–16°С, днём ад 21°С па паўднёвым усходзе да 27°С па паўночным захадзе краіны.

8 ліпеня прагназуецца пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўночна-заходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 11–17°С, днём ад 23°С па паўночным усходзе да 29°С па паўднёвым захадзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?