Касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суду пакінула рашэнне суда 1-й інстанцыі без зьменаў. Скаргу «Народнай Волі» пакінулі без задавальнення.

Беларускае тэлебачаньне палічыла, што артыкул Сьвятланы Калінкінай «Гаворыць і паказвае Гебельс-ТВ», апублікаваны ў «Народнай волі», нанёс шкоду яго дзелавой рэпутацыі. У судзе ў мінулы чацвер былі заслуханы абодва бакі і прадэманстраваны фільм «Плошча. Жалезам па шкле», з-за якога і разгарэліся жарсці.

БТ палічыла, што журналістка парушыла артыкул 34 Закона аб СМІ — не падала доказаў сваіх асабістых меркаванняў. І артыкул Калінкінай «Гаворыць і паказвае Гебэльс-ТВ» быццам бы падрывае дзелавую рэпутацыю Белтэлерадыёкампаніі на міжнародным узроўні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?