У аграгарадку Александрыя, на радзіме Лукашэнкі, 6 ліпеня ўлады ладзяць свята "Александрыя збірае сяброў".
Забаўляць людзей будуць «найлепшыя самадзейныя калектывы аграгарадкоў Магілёўшчыны». Да вечара пачнецца гала-канцэрт з удзелам творчых ансамбляў рэгіёна.
Арганізатары абяцаюць скокі парашутыстаў і паходны кінатэатра. Кропка ў святкаванні Купалля будзе пастаўлена феерверкам і лазерным шоу.