18-гадовы Іван Карызна заняў трэцяе месца сярод віяланчэлістаў. Конкурс імя Чайкоўскага праводзіцца з 1962 года і з’яўляецца адным з самых прэстыжных і ўплывовых конкурсаў для акадэмічных музыкантаў свету.

Пражывае Іван у Парыжы, дзе атрымлівае адукацыю ў Парыжскай кансерваторыі.

На відэа — Іван Карызна выконвае Баха — Жыгу із Сюіты № 5

Конкурс імя Чайкоўскага адкрыў свету такіх славутых выканаўцаў як Ван Кліберн, Гідон Крэмер, Віктар Траццякоў і Алена Абразцова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?