Той самы стоп-кадр.
Нямецкія выданні напісалі пра кур’ёз, які здарыўся на тэлеканале ZDF, што вяшчае на тэрыторыі федэральнай зямлі Райнланд-Пфальц.Працяглы час на тэлеэкранах стаяў стоп-кадр з выявай беларускага прэзідэнта на парадзе 3 ліпеня. Абураныя гледачы званілі ў рэдакцыю і пыталіся, чаму тэлеканал паказвае ім Гітлера.
Прэс-сакратар ZDF патлумачыў непаразуменне праблемамі з электрычнасцю — упала напружанне. Адказны прадстаўнік тэлеканалу папрасіў у гледачоў прабачэньня за тэхнічныя непаладкі.
0
0
0
0
0
0