Шаснаццацігадовы актывіст зь Берасця Сяргей Алексіевіч, які з'яўляецца адміністратарам суполкі сеткавай рэвалюцыі «ВКонтакте» паведаміў, што сёння, 5 ліпеня, да яго ў кватэру прыходзілі з вобшукам. Ён асабіста пры вобшуку не прысутнічаў, аднак маці паведаміла, што

быў выняты кампутар, шукалі любыя электронныя носьбіты інфармацыі.

3 ліпеня ў кватэру Сяргея Алексіевіча наведаліся два супрацоўнікі органаў: адзін у цывільным і адзін у міліцэйскай форме. Прапанавалі праехаць на гутарку. Пасьля таго як Сяргей адмовіўся, яго маці была папераджаная аб тым, што хлопцу нельга выходзіць на цэнтральную плошчу Берасця — імя Леніна. Аднак увечары яго менавіта там і затрымалі.

Сяргей Алексіевіч: «У 10 гадзін я ішоў па плошчы Леніна на канцэрт. Да мяне падышлі два чалавекі ў цывільным. Адзін спытаўся: „Алексіевіч?“. Я сказаў: „Так“. Пасьля гэтага мяне заламалі, узялі пад рукі і пацягнулі. Чуў брыдкаслоўе ад супрацоўнікаў міліцыі. Чуў, што я ў нейкім спісе. Выклікалі інспектара па справах непаўналетніх, і выявілася, што на мяне складзены рапарт, нібыта я ішоў па плошчы Леніна, мацюкаўся і размахваў рукамі. Хоць я ішоў адзін, у мяне тэлефона не было з сабою. Я ніяк ня мог мацюкацца. Мяне пратрымалі крыху больш за тры гадзіны і адпусцілі».

Па інфармацыі Сяргея Алексіевіча і Змітра Шурхая, абласнога кіраўніка БХД па Берасцейскай вобласці, вобшукі па справах арганізацыі і ўдзелу ў маўклівых акцыях пратэсту ў Берасці адбыліся сёння яшчэ ў некалькіх актывістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?