Пярцовым газам проста ў твар: так 3 ліпеня гіцлі ў цывільным перашкаджалі працы журналістаў. У МУС заявілі, што не маюць да гэтага ніякага дачынення.

Гіцаль з-за спіны пырскае журналісту газ у твар. Фота Еўрарадыё.

Гіцаль з-за спіны пырскае журналісту газ у твар. Фота Еўрарадыё.

А вось той самы пшыкун, з тым самым балончыкам у руцэ. Фота Антона Матолькі, tut.by.

А вось той самы пшыкун, з тым самым балончыкам у руцэ. Фота Антона Матолькі, tut.by.

А вось той самы пшыкун, з тым самым балончыкам у руцэ. Фота Антона Матолькі, tut.by.

А вось той самы пшыкун, з тым самым балончыкам у руцэ. Фота Антона Матолькі, tut.by.

Аднак у нядзелю фотакамеры зафіксавалі маладога чалавека, які пырскае з балончыка з-за спіны проста ў твар аператару агенцтва Reuters Уладзіміру Косціну. Потым гэты самы чалавек з балонам у руках трапіў яшчэ на некалькі кадраў. Вельмі хутка ён стаў чарговым антыгероем байнэту. Спачатку пачалі з’яўляцца фотажабы з яго выявай, а неўзабаве ў сацыяльных сетках прагучала прапанова адшукаць ягоныя асабістыя дадзеныя і апублікаваць іх.

Тут варта адзначыць, што ў сацыяльных сетках гучаць заклікі да новай грамадзянскай кампаніі. Людзі абураюцца тымі суддзямі і чыноўнікамі, якія пераследуюць невінаватых людзей.

У інтэрнэце пачалі з’яўляцца фотаздымкі найбольш актыўных «агентаў у цывільным» з подпісамі «Іх шукае міліцыя», «Ён выкрадае людзей». Праваабаронцы перасцерагаюць ад падобных дзеянняў. Правам на збор асабістай інфармацыі валодаюць толькі кампетэнтныя органы.
Тым не менш, ахвярай віртуальнага палявання ўжо стаў выпускнік Акадэміі МУС, якога западозрылі ў прымяненні пярцовага газу супраць журналістаў.

Праз дзень пасля нядзельнага разгону па блогах пайшлі гуляць звесткі са старонкі Вконтакте аднаго з выпускнікоў Акадэміі МУС К. З ягонай асабістай інфармацыі вынікае, што ён з-пад Ваўкавыска, каталік і «ненавідзіць апазіцыю» (хоць само гэтае слова піша з памылкаю — і ўвогуле з арфаграфіяй не сябруе). І хоць малады чалавек на фотаздымках, змешчаных на той старонцы, не зусім падобны на таго пшыкуна, курсант К. імгненна стаў аб’ектам кпінаў і праклёнаў.

Пазней з «НН» звязаўся малады чалавек, які назваўся аднагрупнікам курсанта К. Ён паведаміў, што той не быў у Мінску ў нядзелю. Ён пакрытыкаваў падыход блогера. Але пры гэтым асудзіў і пшыкуноў: «Паскуды бываюць усюды».

І хоць курсант К. апынуўся не тым, за каго яго прынялі, «нянавісць да апазіцыі» ў чалавека, які павінен служыць закону, а не якойсьці палітычнай сіле, выклікае пытанні да адукацыйнай сістэмы МУС. І гэтыя пытанні датычаць не толькі дзеянняў міліцыянтаў 3 ліпеня.
Цяжка сабе ўявіць, каб, напрыклад, у Германіі будучым паліцыянтам прышчаплялі нянавісць да апазіцыі.

* * *

Калі ў кагосьці ёсць звесткі, хто атакаваў журналістаў 3 ліпеня, паведамляйце ў СМІ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?