Паліцэйскі рэжым ва ўсёй красе. Акцыі пратэсту выклікаюць непрапарцыйную рэакцыю ўладаў
Сёння акцыя ў сталіцы прайшла ў новым фармаце. Збор быў намечаны ў дзевяці пунктах горада.
Сёння акцыя ў сталіцы прайшла ў новым фармаце. Збор быў намечаны ў дзевяці пунктах горада.
21:46
Журналістаў Ягора Марціновіча і Антона Матольку выпусцілі.
Відэа з аўтазаку (Радыё Свабода)
21:40
У Заводскі РУУС пад’ехаў зялёны мазаўскі аўтобус «гармонік». Прывёз 10 чалавек. Папярэдне аўтобус зрабіў экскурсію па раёне, відаць, развозіў людзей.
21:03
Карэспандэнта «Еўрарадыё» Андрэя Елісеева затрымалі каля ўніверсама «Валгаград». Таксама затрыманы журналіст «Свабоды» Алесь Дашчынскі.
20:48
Затрымалі праваабаронцу Кацярыну Садоўскую на прыпынку каля Акадэміі Навук, паведамляе радыё «Свабода».
20:41
Фрунзенскі раён (Палац на Прытыцкага) прыйшло ад 300 да 500 чалавек.
19:50 супрацоўнікі міліцыі нешта кажуць у мегафон.
У 19:55 пачалі апладзіраваць ля Лядовага палаца, іх падтрымалі людзі на супрацьлеглым баку Прытыцкага + праязджаюць аўтамабілісты. Праз 3 хвіліны іх пачалі адціскаць ад палаца («чалавек» 15–20 без апазнавальных знакаў). Людзі, не перастаючы пляскаць у далоні, арганізавана перайшлі Прытыцкага і накіраваліся ў бок м. Пушкінская. Аўтамабілісты вельмі актыўна іх падтрымлівалі.
Праз хвіліну пасля адціснутымі людзей адбыўся эпізод, які мог абярнуцца трагедыяй — хлопец з камерай, уцякаючы ад гопнікаў, кінуўся праз Прытыцкага, практычна пад колы машыны, але ўсё абышлося. Праз 1,5 хвіліны ўцёкаў яго
Затрымалі журналіста агенцтва «Інтэрфакс» (Сяргей Куцук). Яго затрымлівалі намерана: «У яго фотааапарат, трымай яго, трымай!».
20:36
Здымачную групу НТВ адпусцілі.
20:33
Каля універмага «Беларусь» міліцыянты спынілі маршрутку, набілі яе людзьмі і павезлі ў пастарункі.
20:30
Тытан (Мінск). Сабралася каля 150 чалавек, Папляскалі — затрымалі 10 чалавек, людзі разыходзяцца.
20:28
У Партызанскім РУУСе знаходзяцца каля 20 чалавек.
20:27
Каля Лядовага палаца на Прытыцкага затрымалі здымачную групу НТВ.
20:24
80–100 чалавек на Бангалоры. Затрыманні. У адной з машынаў — 9 чалавек. Людзей паменела, але не ўсе разыходзяцца.
20:22
Універмаг Беларусь. Сабралася 100–150 чалавек, падагналі аўтобус міліцэйскі, затрымліваюць, б’юць у твар да крыві, самі ўдзельнікі актыўна адбіваюцца. Каля 15–20 затрыманых. Людзей у цывільным было каля 50.
20:20
На Кастрычніцкай усё спакойна, народу вобмаль, гэбістаў — шмат.
Каля Палаца спорту ўсё спакойна. Праўда, асобы ў цывільным раяць больш за два не збірацца.
20:17
Затрыманы намеснік рэдактара «Ежедневніка» Андрэй Александровіч (каля «Гіпа» ў Мінску).
20:11
Каля Дома культуры чыгуначнікаў на Чкалава на лаўках сядзела 10 чалавек. Пад’ехаў аўтазак і ўсіх забраў, астатніх разагналі.
4 чалавекі затрыманыя на Плошчы Бангалор.
20:02
Затрыманы журналіст «НН» Ягор Марціновіч і фотакор Антон Матолька на Прытыцкага (сядзяць у аўтобусе). Там каля 12 затрыманых.
Каля «Гіпа» (Серабранка) міліцыя кажа, што тут замініравана і загадвае разыходзіцца. Затрымана 10 чалавек.
Някляеў каля Палаца спорту: «Ідэя з разрозненымі акцыямі па горадзе — правальная. Трэба праводзіць супольную акцыю, каб людзі адчувалі плячо адзін другога. Нас яшчэ мала, каб драбіцца».
Людзі стараюцца спыніцца каля Някляева і паслухаць, людзі ў цывільным стараюцца іх разагнаць. Удзельнікаў акцыі тут каля 15 чалавек
Ёсць затрыманыя і каля «Тытана».
Каля Нацбібліятэкі схапілі Алега Груздзіловіча (Радыё Свабода).
20:00
Бібліятэка. Пад’ехаў яшчэ адзін бусік. Пачалі грузіць туды. Астатніх выганяюць.
19:59
Каля Нацбібліятэкі працягваюць выціскаць людзей. Пад’ехаў мікрааўтобус, пачалі туды заганяць людзей, затрымана 5 чалавек.
19:49
Бібліятэка. Людзі пачынаюць пляскаць, у гэты момант міліцыя паваліла старога мужчыну, ён не можа ўзняцца. Пачынаецца штурханіна.
Затрымалі яшчэ аднаго чалавека і пасадзілі ў машыну. Пачынаюць выціскаць людзей з пад Бібліятэкі. Той мужчына здолеў падняцца.
Ля Палаца на Прытыцкага — 200 чалавек. Тут пакуль усё мірна, міліцыя вядзе карэктна, просіць разысціся.
Да кнігарні «Светач» падышоў Някляеў, таксама сюды пад’ехаў сіні бусік.
19:48
На cт. метро «Фрунзенская» невядомыя затрымалі і сілком забралі ў бусік без нумароў лідара
19:38
Ля Палаца спорта падыходзяць асобы ў цывільным і пагражаюць: «Больш за трое не збірацца».
Журналістам забараняюць нават расчахліць камеру. Пагражаюць затрыманнямі, калі яны будуць імкнуцца выконваць свае журналісцкія абавязкі.
50 чалавек сабралася ля Палаца на Прытыцкага. Аднаго з мужчынаў вядуць у Палац, бабулькі яго адбіваюць. А так усё спакойна.
Каля Бібліятэкі сабралася 40 чалавек, пад’ехалі два аўтазакі.
Каля Бібліятэкі міліцыі паболела, пад’ехаў чалавек на ровары. Яго абкружылі, знялі з ровара. закінулі ў аўтазак, а ровар трымаюць у руках.
19:32
Каля Нацбібліятэкі на прыпынку 5 чалавек запляскалі ў ладкі, гэта людзі сталага веку, пляскалі пару секундаў, да іх ніхто не падышоў. Каля самой Бібліятэкі значна паболела ціхароў.
Каля Лядовага палаца на Прытыцкага — паркоўка закрыта. Стаяць 15 чалавек. Пакуль усё спакойна.
Каля Палаца спорта на Нямізе стаяць 15 журналістаў. Людзі ў цывільным закрываюць камеры і ствараюць перашкоды, заклікаючы журналістаў разыходзіцца.
Тым часам у Гродне зноў хапун.
19:23
На Кастрычніцкай затрыманы фотакор Вадзім Заміроўскі («Белгазета»).
У раёне Плошчы Перамогі — два зялёныя мазаўскія аўтобусы, пакуль пустыя.
У Пінску перакрыта цэнтральная плошча горада.
19:14
На станцыі метро «Няміга» — спакойна, на экране транслююць БТ, на лавачках сядзяць людзі ў цывільным. Каля
Каля Нацыянальнай бібліятэкі моладзь спрабавала займаць лавы, але патруль прапануе ім сысці. Яны сыходзяць. Людзей пакуль тут мала.
19:10
У дварах на Нямізе, на выхадзе з метро, дзе будоўля, стаяць аўтобусы з міліцыяй.
19:08
Каля Макдональдса на Кастрычніцкай затрымалі толькі што 5 чалавек.
19:06
Нейкія асобы каля Ратушы фіксуюць на камеры ўсіх, хто ідзе ў бок Нямігі.
19:03
Стаяць ціхары і каля Макдональдса на Кастрычніцкай.
19:00
На Кастрычніцкай вельмі шмат ціхароў, імі ўсё усеяна на выхадзе з метро (стаяць чалавек 30). Па рацыях нешта перадаюць пра Плошчу Перамогі.
18:59
Кастрычніцкая не перакрыта, але стаяць ціхары. Не дазваляюць збірацца кампаніямі, кажуць, што будзе спецмерапрыемства.
18:36
Перакрытыя дзве паласы праспекта.
18:05
Ля выхадаў са станцый метро «Кастрычніцкая» і «Купалаўская» стаяць «ціхары» ў цывільным. У дварах дзяжураць міліцэйскія аўтобусы.
Таксама аўтазакі на Нямізе і ля Ратушы. А вось каля Нацыянальнай бібліятэкі пануе супакой і ціша. Ходзіць міліцэйскі патруль у колькасці 2 чалавек і самотны ціхар.
***
6 ліпеня ўвечары павінна прайсці новая акцыя «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку». У Мінску яна мае прайсці ў новым фармаце.
Удзельнікі збіраюцца каля пад’ездаў дамоў, потым ідуць да ЖЭСаў, а адтуль у цэнтральную кропку свайго раёна.
У гэтых месцах удзельнікі маўклівай акцыі плануюць сабрацца, а
«Моўчкі знаходзімся там і пачынаем пляскаць толькі ў 19:25. Трымаемся разам», — кажуць арганізатары акцыі.
***
У дзясятках беларускіх гарадоў людзі па серадах выходзяць на цэнтральныя плошчы кожную сераду, а
Ідэя такой незвычайнай формы пратэсту нарадзілася ў сацыяльных сетках. Калі нехта выходзіць з лозунгамі, яго адразу ж хапаюць. Таму інтэрнаўты прыдумалі: проста выходзіць і гуляць.
Першыя акцыі СМІ, у тым ліку і «Наша Ніва», нават не заўважылі. Заклікі на іх распаўсюджваліся толькі ў сацыяльных сетках, а выходзіла на плошчы пара дзясяткаў людзей.
22 чэрвеня выйшла яшчэ болей людзей — некалькі тысяч. 29 чэрвеня ў Мінску цэнтр быў блакаваны міліцыяй, сотні чалавек былі затрыманыя. Эстафету падхапілі Гродна і Брэст, дзе на вуліцы выйшлі тысячы чалавек.
Таксама прайшлі акцыі і 3 ліпеня (нядзеля), маўклівая акцыя пратэсту ў Мінску на Прывакзальнай плошчы была жорстка разагнаная міліцыяй. Арыштаваныя і асуджаныя да сутак больш за 100 чалавек. У Гродне былі арыштаваныя больш за 100 чалавек.
Каментары