БелаПАН стаў сведкам страшнага выпадку каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі. Некалькі пажылых людзей сядзелі на лавачцы, міліцыянеры ў цывільным сталі зганяць іх адтуль. Мужчына ва ўзросце прыкладна 50 гадоў ім нешта адказаў, яго схапілі, і ў гэты час у яго пачаўся прыпадак эпілепсіі.
Мужчына ўпаў на асфальт і біўся ў канвульсіях. Некалькі маладых людзей спрабавалі выклікаць хуткую дапамогу па мабільных тэлефонах,
але іх схапілі і зацягнулі ў міліцэйскі аўтобус. На дапамогу мужчыну так ніхто і не прыйшоў.Дзякуй богу, прыпадак хутка спыніўся. Мужчына ўстаў, падышоў да фантана, памыўся і пайшоў.