Сёлета у лістападзе ўбачаць сьвет першыя дзьве кнігі 20‑томнага збору твораў Якуба Коласа. Іх выданьне прымеркаванае да 125‑х угодкаў з дня нараджэньня клясыка беларускай літаратуры.

У параўнаньні з папярэднім 14‑томным зборам твораў, які выдалі ў 1970‑х гадах, новае значна пашыранае, аднак не прэтэндуе на поўнае выданьне. Усе творы сабраць нельга з тае прычыны, што спадчыньнікі Коласа пакуль не гатовыя апублікаваць некаторыя дакумэнты, а таксама па чыньніку складанасьцяў пошуку матэрыялаў у архівах і музэях іншых краінаў. Таму збор атрымаецца поўным, наколькі гэта магчыма на сёньня.

У новае выданьне ўвойдуць паэзія, проза, публіцыстыка, крытычныя артыкулы і пераклады без цэнзурных паправак, зь якімі яны выходзілі ў сьвет, упершыню надрукуюцца шматлікія службовыя дакумэнты, лісты й творы. Прадмову да збору напісаў прафэсар Міхась Мушынскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?