Палітык Вольга Абрамава разам з іншымі грамадзянамі звярнулася да кіраўніцтва краіны з дзвюма прапановамі.

Першы калектыўны зварот датычыцца мытаў на замежныя аўтамабілі. У ім грамадзяне просяць вярнуць тарыфы мытавання на ўзровень, які існаваў да 1 ліпеня 2011 года.
«Звяртаем ўвагу, што паводле ст. 4 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь не дапускаецца ўсталяванне падаткаў, збораў (мытаў), якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. У той жа час паводле Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 575 ад 9 лістапада 2010 г., да асноўных пагрозаў нацыянальнай бяспекі адносіцца зніжэнне ўзроўня дабрабыту і якасці жыцця насельніцтва», — адзначаецца ў звароце.

Разам з тым, распаўсюджваецца і другі зварот, які датычыцца дэвальвацыі.

Вольга Абрамава разам з паплечнікамі прапануюць «забяспечыць выплату кампенсацыі стратаў фізічным асобам, якія захоўвалі беларускія рублі ва ўкладах» на момант правядзеня дэвальвацыі.

Звароты падпісаныя пенсіянеркай Вольгай Абрамавай, індывідуальным прадпрымальнікам Уладзімірам Лебедзевым, а таксама іншымі грамадзянамі, спіс якіх фарміруецца і будзе прадастаўлены дадаткова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?