Разгонам акцыі 6 ліпеня кіраваў сын Сяргея Гайдукевіча. Алег Гайдукевіч узначальвае Фрунзенскі РУУС сталіцы і ўчора курыраваў разгон каля Лядовага палаца ў Менску.

Алег Гайдукевіч ужо ў 29 гадоў стаў намеснікам старшыні РУУС Партызанскага раёну, цяпер кіруе раённым упраўленнем Фрунзенскага раёну. Ягоны бацька — старшыня Беларускай ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч — распавядаў у інтэрв’ю, што сын заўсёды марыў пра кар’еру міліцыянта, доўгі час працаваў у аддзеле барацьбы з эканамічнымі злачынствамі.

Палітык не здзіўлены, што людзі з пратэстамі выходзяць на вуліцы: «Ільготаў пазбавілі, заробкаў не паднялі, валюты ў абменніках няма… Чаго яшчэ чакаць?»

Сяргей Гайдукевіч прызнаўся, што ягоныя паплечнікі таксама ходзяць на акцыі. «Распавядалі мне, што рабілася на Прывакзальнай плошчы, як хапалі людзей. Я лічу, што

міліцыя не мусіць гэтым займацца.
Міліцыя мусіць лавіць злачынцаў, інакш рабі што хочаш у горадзе — уся міліцыя на пратэстах».
У абарону свайго сына ён кажа, што незалежныя рэсурсы ў інтэрнэце паведамляюць: найбольш карэктнае стаўленне да затрыманых было менавіта ў Фрунзенскім РУУС. «Я не магу ўлазіць у справы сына. Ён дарослы чалавек — разумны, інтэлігенты, ён сапраўдны прафесіянал».

Сам лідар ліберальна-дэмакратычнай партыі на маўклівыя акцыі не ходзіць, але кажа, што разам са сваёй камандаю рыхтуе сур’ёзную праграму бліжэй да восені, калі эканамічная сітуацыя ў краіне можа яшчэ больш пагоршыцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?