У Маскве занепакоеныя апошнімі дзеяннямі праваахоўных органаў Беларусі па затрыманні дэманстрантаў і журналістаў, у тым ліку з Расіі, заявіў на брыфінгу 7 ліпеня афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў РФ Аляксандр Лукашэвіч.

«Сам факт ужывання такіх захадаў у дачыненні да мірных дэманстрантаў выклікае занепакоенасць. Разлічваем, што беларускае кіраўніцтва будзе ў поўнай меры выконваць вядомыя міжнародныя нормы ў галіне правоў і асноўных свабод», — прыводзіць словы Лукашэвіча РІА Новости.

Ён нагадаў, што раней у Маскве не раз выказвалі занепакоенасць такімі дзеяннямі беларускіх улад.

«Ахвярамі іх [дзеянняў] робяцца вельмі часта, і ў апошнія дні асабліва, расійскія журналісты. Праўда, іх адпускаюць», — зазначыў Лукашэвіч.

Паводле звестак праваабаронцаў, увечары 6 ліпеня падчас акцыі маўклівага пратэсту ў Беларусі было затрымана прыкладна 400 чалавек. Усяго за час правядзення акцый, арганізаваных групай «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі», якія праходзяць у Беларусі з 8 чэрвеня, было затрымана каля 1.730 чалавек. Сёння над затрыманымі праходзяць суды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?