Маці аршанскага актывіста Сяргея Гумінскага прыйшла папера з ваенкамата, што яе сын не выязны з Беларусі. Сяргей у дадзены момант знаходзіцца ў Польшчы на навучанні:

“Я не разумею ў чым праблема, паводле права яны не могуць унесці мяне ў гэты спіс, -- сказаў Сяргей карэспандэнту НН. Яшчэ па восені я ім аддаў усе патрэбныя паперы, здавалася, усё нармальна. А цяпер яны паведамляюць маці, што не хапае шэрагу дакументаў і таму я невыязны”.

У дадзены момант Сяргей плануе працягваць здаваць сесію,

але пазней усё ж такі збіраецца вярнуцца ў Беларусь, каб паспрабаваць разабрацца ў сітуацыі.
Хлопец спадзяецца, што пасля таго як ён наведае родную Оршу ў яго усё ж атрымаецца працягнуць навучанне ў Польшчы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?