7 ліпеня Партыя БНФ атрымала 6 пастановаў пра абавязковае вызваленне памяшкання на праспекце Машэрава, 8. У іх гаворыцца, што партыя і яе аддзяленні мусяць вызваліць будынак у сямідзённы тэрмін. У іншым выпадку будуць прымененыя санкцыі.
Пастановы падпісаў судовы выканаўца Нікулін. Паводле намесніка старшыні партыі Рыгора Кастусёва, партыя не збіраецца пакідаць свой офіс.
«Будзем адстойваць да канца», — заявіў палітык.
0
0
0
0
0
0