«У працяг тэмы пра «милицыю» і «Словянскій базар».

На выходныя ездзіў у Воршу. Разглядаючы расклад руху цягнікоў, заўважыў памылкі: начыста адсутнічаюць літары «Ў» і «Ё» ва ўсіх словах. Дык ужо б пісалі і «И» замест «І». Якая там ужо розніца.

Ну і трэцяя: «Безперасадачныя». Пра аглушэнне звонкіх перад глухім зычным мабыць у пятым класе правіла вучаць.

А вакзал — гэта ж візітная картка горада і краіны.

Можна яшчэ завітаць у Курасоўшчыну ў Менску, дзе ёсць вуліцы Ландара і Ландэра адначасова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?