заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання завода газетнай паперы ў Шклове.
Як падкрэсліў ён, прадпрыемствам сваё шчасце неабходна шукаць перш за ўсё ў павышэнні рэнтабельнасці, пастаянна паляпшаючы якасць выпускаемай прадукцыі і пашыраючы геаграфію паставак. «Я нікому ніякай падтрымкі не абяцаю», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
«Разлічваць на падтрымку — гэта выключэнне. Недзе, магчыма, і падставім плячо, але разлічваць трэба на сябе», — дадаў ён.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ў гэтай пяцігодцы стаўка будзе рабіцца, перш за ўсё, на выкарыстанне мясцовых рэсурсаў і ў тым ліку, узнаўляльных крыніц энергіі