Латарэйны бізнэс у Беларусі пайшоў на спад. Прынамсі, гэта датычыцца дзвюх найбуйнейшых гульняў — «Суперлато» і «Вашага лато». «Наша Ніва» параўнала, колькі білетаў ўдзельнічала ў розыгрышах сёлета, летась, а таксама ў 2009 годзе. За ўвагу браліся чэрвеньскія гульні.

Ваша Лато

2009 — 234 000*

2010 — 185 000

2011 — 130 000

Суперлато

2009 — 403 000

2010 — 315 000

2011 — 232 000

*колькасць білетаў акруглялася да тысячы

Такім чынам, за два гады колькасць удзельнікаў гульні скарацілася ледзь не ўдвая!

Для «Суперлато» падзенне папулярнасці склала 42%, а для «Вашага лато» — 45%.
Іншымі словамі, у 2009 годзе ў штотыднёвых розыгрышах «Суперлато» і «Вашага лато» ўдзельнічалі 640 тысяч білетаў, цяпер — усяго 360 тысяч.

Сітуацыя часткова тлумачыцца з’яўленнем новых электронных латарэй, такіх, як, напрыклад, «Кена» ці «Спортлато». На жаль, адсачыць колькасць іх ігракоў немагчыма — латарэя не паведамляе агульныя лічбы розыгрышу. Разам з тым,

кампанія «Спортпары» на латарэйным рынку ўсё яшчэ застаецца аўтсайдэрам.
Напрыклад, сярэдні памер прызавых грошай розыгрышаў «Спортлато» за тыдзень складае каля 40–50 мільёнаў рублёў у той час як «Суперлато» выплачвае ігракам каля 600 мільёнаў рублёў

***

Нагадаем, што

латарэйны бізнэс у Беларусі знаходзіцца цалкам пад кантролем дзяржавы.
Заснавальнікам «Суперлато» з’яўляецца Міністэрства спорта і турызма Беларусі, а «Вашага лато» — РУП «Беларускія латарэі» Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.

ЗАТ «Спортпары», у сваю чаргу, праводзіць розыгрышы «Спортпрагноз», «Спортлато» і «Кена». Акцыянерамі гэтай кампаніі з’яўляюцца Прэзідэнцкі спартыўны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі, а таксама ПУП «БТ Тэлекамунікацыі» і СТАА «Дзелавая сетка», якія належаць мільянеру Уладзіміра Пефціева. Менавіта супраць «Спортпары» былі ўведзеныя санкцыі Еўрасаюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?