У Беларусі можа быць уведзена ліцэнзаванне дзейнасці на рынку
Паводле яго слоў, з’явілася інфармацыя пра магчымае прыняцце адпаведнага рашэння. Разам з тым Зісер адзначыў, што ні ён асабіста, ні асацыяцыя «Белінфакам» пакуль не ведаюць нейкіх падрабязнасцяў пра ход падрыхтоўкі гэтага дакумента.
У выпадку калі гаворка ідзе пра кантэкстную
Для замежных кампаній факт ліцэнзавання не адыграе ролі, бо яны знойдуць спосаб не падладжвацца пад мясцовае заканадаўства,лічыць эксперт.
Адпаведна, мясцовыя агенцтвы, якія працуюць з гэтымі рэкламнымі пляцоўкамі, будуць вымушаны шукаць «шэрыя» схемы для ажыццяўлення ўзаемаразлікаў з замежнымі кампаніямі.
Паводле меркавання Зісера,
такія дзеянні дзяржорганаў па рэгуляванні байнэту можна падвесці пад прынцып «бі сваіх, каб чужыя баяліся».«Але яны не баяцца», — падкрэсліў эксперт.
У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю з запушчаным паўтара месяца на партале tut.by сэрвісам па размяшчэнні аб’яў пра абмен валют. Паводле слоў Зісера, сэрвіс быў «юрыдычна прапрацаваны» і зроблены ў адпаведнасці з заканадаўствам, на ім фіксавалася рэкордная колькасць наведванняў. Аднак згодна з патрабаваннем Генеральнай пракуратуры Беларусі партал вымушаны быў яго закрыць.
Тым часам аналагічны, але не зарэгістраваны ў даменнай зоне by сэрвіс