Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч адгукнуўся на «маўклівыя» акцыі пратэста. Патрыярх беларускай паэзіі, як заўсёды, вельмі эмацыянальна і ў той жа час вельмі дакладна перадаў настрой сённяшняй рэчаіснасці.

Дзве страфы пра надзённа-вечнае

I.

    Во хітруга!
    Не б’е ў барабан.
    Не пяе,
    Не крычыць.
    А стаіць і маўчыць. Як нямы!
    Вось у нас і напруга.
    Каб ён проста маўчаў —
    Дык жа не!
    Ён пра нешта маўчыць!
    А пра што?
    А пра што ён маўчыць?
    Прызнавайся, хітруга!

II.

    О народ беларускі!
    Ты так красамоўна маўчыш,
    Што маўчанне тваё
    Ім страшней
    За бунтоўныя крыкі.
    Не, не доўга ўжо несці табе
    Свой пакутніцкі крыж.
    Ты — не раб.
    Ты — вялікі.
    Ва ўсім.
    І ў маўчанні вялікі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?