Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 9 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу па паўднёвым захадзе, а днём месцамі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу месцамі слабы туман. Вецер паўночна-заходні, ноччу слабы, днём 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу 12–18°С, днём 24–29°С, па поўдні месцамі да 30°С.

У Мінску ў суботу пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Вецер паўночна-заходні, ноччу слабы, днём 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 14–16°С,

днём 26–28°С.

10 ліпеня сіноптыкі прагназуюць па Беларусі пераменную воблачнасць. Месцамі, пераважна па ўсходняй палове, кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўночна-заходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 11–18°С,

днём ад 24°С па паўночным усходзе да 31°С па паўднёвым захадзе краіны.

11 ліпеня чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі, галоўным чынам па захадзе, кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с, днём у асобных раёнах пры навальніцах парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 11–18°С,

днём 24–30°С, па поўдні да 32°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?