Грамадства5050

У палаце прадстаўнікоў лічаць «немэтазгоднай» і «выдатковай» падтрымку беларускай мовы

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі лічыць немэтазгодным ўносіць змены ў Закон аб мовах. Такая сутнасць адказу, які атрымаў з парламента жыхар Гомеля Ігар Случак.

Быўшы каардынатарам кампаніі «Справаводства па-беларуску», Случак разаслаў персанальныя лісты кожнаму са 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з прапановай унесці змены ў Закон аб мовах. Случак прапаноўваў змяніць 28-ы артыкул закона, дзе гаворка ідзе аб вядзенні справаводства на «беларускай і (або) рускай» мове. Грамадскі актывіст прапануе прыбраць з гэтай фразы слова «або». Гэта будзе азначаць патрабаванне весці справаводства на дзвюх мовах адначасова, што будзе азначаць іх рэальную, а не фармальную, роўнасць, лічыць Случак.

У афіцыйным адказе пастаяннай парламенцкай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе сказана: «Выкладзеныя прапановы аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мовах» прывядуць, на наш погляд, да ўскладнення ў парадку выкарыстання дзяржаўных моваў, да непатрэбнага ў большасці выпадкаў дублявання тэкстаў, а значыць — да значнага павелічэння грашовых і матэрыяльных выдаткаў. Зыходзячы з вышэй сказанага, камісія лічыць немэтазгодным падтрымліваць прыведзеныя прапановы аб змене закона».

Пры гэтым аўтару ліста паведамляюць, што ў 2011 годзе на беларускай мове рыхтуюцца праекты законаў «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах», «Аб доступе да інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў», «Аб выдавецкай справе», «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у закон «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны».

Каментуючы атрыманы з парламента адказ, Случак адзначыў: «Дэпутаты не хочуць карыстацца сваім правам заканадаўчай ініцыятывы, бо ні адзін з іх не палічыў патрэбным ўнесці на разгляд парламента закон «Аб мовах». Такое важнае пытанне для беларускай нацыі звязваюць з немэтазгоднасцю, бо гэта выкліча матэрыяльныя выдаткі».

На думку каардынатара кампаніі «Справаводства па-беларуску», варта «перагледзець эканамічную палітыку краіны, а не шукаць шляхі выхаду з крызісу за кошт занядбання беларускай мовы і культуры». «У парламенце, як аказалася, няма чалавека, які б займаўся абаронай нацыянальных інтарэсаў беларускага народу. А такі чалавек павінен быць. Спадзяюся, ён з’явіцца пасля наступных парламенцкіх выбараў», — дадаў Ігар Случак.

Каментары50

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі24

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ужо сіл няма глядзець на гэтыя цэны». Беларусы скардзяцца на кошт аўтобусных білетаў у Літву4

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца9

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся2

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі57

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА9

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік11

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі24

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць