Правілам здзяйснення абгону і кантролю за выездам на сустрэчную паласу руху інспектары ДАІ нададуць пільную ўвагу на дарогах краіны ў выхадныя. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі.

Не застануцца ўбаку пытанні выканання хуткасных рэжымаў руху і правілаў прышпільвання рамянямі бяспекі. Будзе актыўна ўжывацца скрыты кантроль з выкарыстаннем прыбораў фота- і відэафіксацыі парушэнняў, а інфармацыя па каналах GPRS-сувязі будзе перадавацца на аддаленыя адлегласці пастам дарожна-патрульнай службы для адэкватнага рэагавання на выяўленыя парушэнні і прыцягнення вадзіцеляў да адміністрацыйнай адказнасці.

Інспектары спецпадраздзялення ДПС «Страла» будуць аказваць дапамогу мясцовым аддзелам ДАІ ў забеспячэнні бяспекі дарожнага руху падчас правядзення «Славянскага базару»,

а таксама будуць адпрацоўваць аўтадарогі Мінск — Гродна, Мінск — Маладзечна — Нарач, Мінск — Віцебск.

УДАІ МУС нагадвае, што ў выхадныя дні рэзка павялічваецца лік вадзіцеляў, якія садзяцца за руль у стане алкагольнага ап’янення. З мэтай прадухілення фактаў кіравання транспартам у нецвярозым стане ў выхадныя ва ўсіх абласцях будуць арганізаваныя адпрацоўкі дарог па тактыцы «звужанай паласы».

За кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення вадзіцель прыцягваецца да адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 15 да 35 базавых велічынь (ад 525 тыс. да 1 млн. 225 тыс. беларускіх рублёў) з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на 3 гады. Калі нецвярозы вадзіцель да таго ж не мае права кіравання, то караецца штрафам у памеры ад 25 да 45 базавых велічынь (ад 875 тыс. да 1 млн. 575 тыс.). За паўторнае на працягу года кіраванне ў нецвярозым стане вадзіцель прыцягваецца да крымінальнай адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?