Іх не задавальняе выгляд гадзінніка і тое, што яго размясцілі над старажытным гербам горада.

 Так брама выглядала раней. Фота Budni.by.

Так брама выглядала раней. Фота Budni.by.

 Так выглядае цяпер. Фота Pruzhany.net.

Так выглядае цяпер. Фота Pruzhany.net.

1 ліпеня ў Пружанах на плошчы перад Палацам культуры быў усталяваны гарадскі гадзіннік. Як паведамляе пружанская дзяржаўная газета «Раённыя будні», гадзіннік быў выраблены мінскім ААТ «АГАТ-сістэмы кіравання» на замову аддзела культуры Пружанскага райвыканкама. Раёнка анансавала, што, новы гадзіннік мае табло з неонавай падсветкай, датчык тэмпературы паветра, у бягучым радку будзе змяшчацца актуальная інфармацыя, а кожная новая гадзіна будзе суправаджацца асобнай мелодыяй.

Новы гадзіннік выклікаў крытыку жыхароў Пружанаў. Свае думкі яны выклалі ў каментарах на сайце «Раённых будняў» і на форуме пружанскага інтэрнэт-партала. Большасць з тых, хто крытыкуе навінку, незадаволены знешнім выглядам гадзінніка, маральна састарэлым дызайнам, а таксама тым, што гадзіннік размясцілі над старажытным гербам горада, не параіўшыся пра гэта з месцічамі.

«Back in USSR», — піша адзін з наведнікаў сайту. «Цэнтральным элементам гэтай кампазіцыі цяпер з’яўляецца гадзіннік, а не герб», — шкадуе іншы. На форуме нават з’явілася ідэя збіраць подпісы «супраць зневажання герба».

Што праўда, не ўсе ўдзельнікі форума пабачылі тут знявагу. «І ў чым тут "зневажанне"? Герб як быў так і застаўся, вечарам праязджаў, то вельмі прыгожа глядзіцца гадзіннік з падсветкай і бягучым радком».

Пазней наведнікі пружанскіх сайтаў паведамілі, што праз некалькі дзён пасля ўсталявання бягучы радок пад новым гадзіннікам спыніўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?