на завочным — на 10%, у магістратуры — на 5%.

Пра гэта паведаміў рэктар БДУ Сяргей Абламейка ў сваім відэаблогу на афіцыйным сайце ВНУ.

Паводле яго слоў, гэта значна менш, чым у цэлым па краіне. У прыватнасці, міністр адукацыі Сяргей Маскевіч заяўляў аб тым, што кошт навучання ў беларускіх ВНУ вырасце ў сярэднім на 20%. «Мы ўзялі на сябе вялікую частку павелічэння платы за камунальныя паслугі, закупкі і гэтак далей з унутранага рэзерву», — сказаў рэктар БДУ.

Паводле звестак афіцыйнага сайта БДУ, у 2010–2011 навучальным годзе для беларускіх грамадзян гадавая плата за навучанне на дзённым аддзяленні складала ў залежнасці ад спецыяльнасці і курса ад 3 млн. 429,2 тыс. да 5 млн. 327,6 тыс., на завочным аддзяленні — ад 1 млн. 562,9 тыс. да 2 млн. 731,5 тыс., у магістратуры — ад 3 млн. 458 тыс. да 3 млн. 692,4 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?