8 ліпеня адбылося ўрачыстае адкрыццё XX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», на якім прысутнічаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.Ђ

Канцэрт трансляваўся па вялікім экране на плошчы Свабоды ў цэнтры Віцебска недалёка ад Летняга амфітэатра. Тут сабралася каля сотні гледачоў. Калі Лукашэнка скончыў вітальнае слова, пару чалавек паспрабавалі апладзіраваць, але, заўважыўшы, што іх ніхто не падтрымлівае, тут жа спынілі. Папляскаць хацела і дзяўчынка гадоў васьмі, але ёй забаранілі бацькі: «Нельга, а то будзе як з хлопчыкам з кліпа, які запляскаў у лесе».

У сувязі з прысутнасцю ў Віцебску кіраўніка дзяржавы прыняты ўзмоцненыя меры бяспекі: горад наводнены супрацоўнікамі сілавых структур у форме і без, па маршруце праезду картэжу перакрываюцца вуліцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?