Дзяўчына Паўла Вінаградава Святлана Гарахавік распавяла, што Павал піша даволі часта, двойчы тэлефанаваў ёй з калоніі. Святлана расказала, што пры канцы ліпеня ў іх з Паўлам Вінаградавым адбудзецца вяселле.

— Адзінае, чаго мы чакаем — гэта каб дакументы пра тое, што прысуд уступіў у сілу, дайшлі да калоніі. Проста калі яны не дойдуць — нам не дадуць спатканне. А калі паспеюць дайсці-то ўсё будзе добра. Бо дазвол на вяселле ў нас ужо ёсць.

— А хто дае такі дазвол на вясельле?

— Я пісала заяву ў ЗАГС, Павал таксама запаўняў. У кожнай калоніі супрацоўнікі ЗАГСу бліжэйшага населенага пункту прыяжджаюць адзін альбо два разы ў месяц і распісваюць зьняволеных.

— Тады вам могуць даць нейкае доўгатэрміновае спатканне?

— Так. Тры дні калонія дае — нібыта падарункавыя.

— А туды гасцей можна запрашаць ці не?

— Толькі бацькоў і сведак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?