У дзень адкрыцця Славянскага базару прэзідэнт Расіі пабываў на Дні кахання, сям’і і вернасці ў Мураме.
Ядзіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч аддалі Святу кахання і сям'і перавагу перад Базарам на радзіме.
Прэзідэнт Расіі прыехаў з жонкай Святланай.
Мядзведзевы былі з букетам рамонкаў.
Мядзведзеў паводзіў сябе дэмакратычна.
Праснякоў і наша зямлячка, магілёўка Падольская.
Сярод канцэрту пачалася залева, але гледачоў не разагнала.
На канцэрт у Мураме сабралася 70 тысяч гледачоў.
Надзежда Бабкіна - зорка расійскай поп-сцэны і Агульнарасійскага народнага фронту.
Канцэрт вялі два пакаленні сям'і Баярскіх.
Святочны канцэрт на дзень святых Пятра і Фяўронні (праваслаўныя апекуны сям’і і кахання) у Мураме праводзіцца не першы раз. Упершыню на яго прыехаў прэзідэнт Расіі. Дзмітрый Мядзведзеў прыбыў са сваёй жонкай Святланай. І на сцэну яны выйшлі разам. Як і ўсе выступоўцы, з букетамі рамонкаў — сімвалаў свята.
У канцэрце традыцыйна бралі ўдзел дуэты. Вялі шоу два пакаленні сям’і Баярскіх.
Цікава, што ад Беларусі на канцэрт прыехалі Ядзвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч — сям’я, якая вытрымала розныя выпрабаванні, але засталася вернаю свайму шлюбу.
Мядзведзеў паводзіў сябе дэмакратычна і на сцэне, і ў зале.
Мурам — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Расіі, месца жыцця шматлікіх праваслаўных святых, прытулак мужчынскага і жаночага манастыроў.