Здарэнні3535

Жудасная трагедыя ў Татарстане: патануў прагулачны цеплаход. 120 чалавек загінулі

На цеплаходе было каля 50 дзяцей. На цеплаходзе ехала 199 чалавек пры норме 120.

У нядзелю ў Куйбышаўскім вадасховішчы ў Татарстане патануў прагулачны цеплаход «Булгарыя». Паводле звестак на раніцу панядзелка (інфармацыя МНС Татарстана), на борце цеплахода знаходзіліся 199 чалавек, выратаваныя 79. МНС Татарстана таксама заяўляе, што на цеплаходзе было каля 50 дзяцей.

Улады пацвердзілі гібель пакуль толькі адной жанчыны. Двое турыстаў змаглі самі дабрацца да берага.

панядзелак, 7:55

Раніцай панядзелка ратавальнікам удалося абследаваць ўнутраныя памяшканні судна.

"Першачарговая задача была праверыць музычную залу, рэстараны, бары, дзе звычайна бывае шмат народу. Ноччу прастуквалі корпус і чакалі магчымых адказаў, але, на жаль, адказаў не паступіла. Зараз асвятлілі трумы, рэстараны. Там ёсць людзі.

Жывых сярод іх няма.

Інфармацыю аб вялікай колькасці выяўленых целаў пацвердзіў агенцтву Інтэрфакс супрацоўнік прэс-службы Прыволжскага рэгіянальнага цэнтра МНС Расіі Міхаіл Туркоў.

Адказваючы на ​​пытанне аб ахвярах, ён адказаў: "Так, знойдзеныя".

***

Як перадае дзяржаўны тэлеканал «Расія», цеплаход, магчыма, быў перагружаны. Першапачаткова судна было разлічана на 120 пасажыраў, аднак білетаў на рачную прагулку 10 ліпеня было прададзена значна больш.

Па словах аднаго з відавочцаў аварыі, днём у гэтым месцы Волгі бушавала навальніца, паведамляе газета.ру.

Адзін з тых, хто выжыў, распавёў, што цеплаход раптам нахіліўся на правы борт і вельмі хутка пайшоў на дно.

«Ніхто нічога не зразумеў».

Як паведаміў сайт МНС Татарстана вечарам у нядзелю, на борце цеплахода былі 150 турыстаў, 22 члены экіпажа, 12 работнікаў рэстарана і 4 аніматары. Потым паводле ўдакладненых звестак, стала вядома, што на цеплаходзе было 199 чалавек, у тым ліку 50 дзяцей.

Адзін з выратаваных пасажыраў заявіў журналістам, што падчас трагедыі загінула шмат дзяцей. Па яго словах,

літаральна за некалькі хвілін да трагедыі ў дзіцячы пакой на другой палубе на карме сабралі дзяцей, каля 30 чалавек, каб пагуляць.

«Баюся, што многія з іх загінулі», — сказаў ён «Інтэрфаксу».

Паводле яго слоў, асноўная прычына трагедыі — тое, што цеплаход быў вельмі стары.

«У нейкі момант ён заваліўся на правы бок, перакуліўся і літаральна за тры хвіліны пайшоў на дно. У гэты час была навальніца і моцны дождж. Загінулых вельмі шмат», — сказаў пасажыр. У яго самога патанулі жонка і ўнук.

Выратавальная аперацыя будзе працягвацца і ноччу.

Каментары35

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін адправіў сваіх «Начных ваўкоў» у Германію12

Сабаленка: Натуральна, я хачу яхту, самалёт6

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

Канада сёння абірае новы парламент і прэм’ер-міністра на фоне канфлікту з Трампам1

Самую дарагую кватэру ў Мінску спрабуюць здаць за 10 тысяч даляраў штомесяц9

Банк папрасіў расказаць пра паездкі за мяжу. Навошта?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць