У адрозненне ад бразгатання жалезам па асфальце, такая маштабная дзея, як «Славянскі базар» неабходна Беларусі. Але, канечне, не ў такім выглядзе, як тое існуе ўжо доўгія гады.
Рэдактар «Тузіна Гітоў» з нагоды адкрыцьця20-га міжнароднага фэстывалю мастацтваў «Славянскі базар»: «У адрозьненьне ад бразгатаньня жалезам па асфальце, такая маштабная дзея, як „Славянскі базар“ неабходна Беларусі. Няхай бы жыў 100 гадоў гэты фэст зь яго ідэяй паказаць культуры розных краінаў, блізкіх і далёкіх, ды зацьвердзіць патрэбу мірнага суіснаваньня».
Недзе на
Але ў адрозьненьні ад бразгатаньня жалезам па асфальце, такая маштабная дзея, як «Славянскі базар» неабходна Беларусі. Але, канечне, не ў такім выглядзе, як тое існуе ўжо доўгія гады. Няхай бы жыў 100 гадоў «Славянскі базар» зь яго ідэяй паказаць культуры розных краінаў, блізкіх і далёкіх, ды зацьвердзіць патрэбу мірнага суіснаваньня. Толькі вось каб гэта не выглядала, як
І яшчэ ж — можна ўсё зрабіць ня так маштабна і не з такой паўночнакарэйскай помпай, але ж міла і густоўна. Каб не было сораму за фэст, краіну і яе кіраўніцтва, што адплясвае пад мідзішную музыку ў выкананьні падлізьнікаў. Каб турысты паехалі — і ня з мэтай «айда, назад, у мінулае», а каб падзівіцца на лепшае і абранае з сучаснай музычнай культуры эўрапейскіх ды постсавецкіх краінаў. Рабілі ж у межах «Славянкі» добрыя людзі калісьці і фэст «Рок апоўначы» і канцэрт «Троіцы», запрашалі шэраг выдатных фольк- і
Яшчэ доўгіх гадоў жыцьця «Славянскаму базару» можна было бы пажадаць за імкненьне ўшанаваць культурных герояў у выглядзе «Алеі зорак». Толькі вось, каб зноў жа выдатная ідэя была спаскуджаная рэалізацыяй. Спачатку ўклалі пліту з імём Лявонцьева, а потым падумалі пра Мулявіна.
Дапамагчы «Славянскаму базару» выжыць і перарасьці ў сапраўдны эўрапейскі фэстываль можа толькі рэбрэндынг, а можа нават зьмена назвы. Гэта мусіць быць поўны перагляд пазыцыяў што да фармаваньня праграмы і арганізацыі ўсёй дзеі. Не зашкодзіла бы арганізатарам
Ну, і вядома ж, «Славянскі базар» можа жыць толькі ў той краіне, дзе няма «чорных сьпісаў». Дзе чыноўнікі не падзяляюць творцаў паводле іх перакананьняў, не ставяць перад выбарам, не пагражаюць звальненьнем і не перашкаджаюць займацца сваёй улюбёнай справай.
А калі не жыць так, дык лепей памерці.
Каментары