Выбух прагрымеў у панядзелак, 11 красавіка, прыкладна а 17:55, на станцыі метро «Кастрычніцкая». Загінулі і потым памерлі ад ран 15 чалавек, больш за 200 былі шпіталізаваныя.

Меркаваныя тэрарысты былі затрыманыя беларускімі спецслужбамі праз суткі пасля выбуху. Следства пакуль іх прозвішчаў не называе.

Ля ўваходу на станцыю «Кастрычніцкая» усталявана часовая мемарыяльная шыльда.

 Адразу пасля тэракта людзі зрабілі на ўваходзе на станцыю самаробны мемарыял.

Адразу пасля тэракта людзі зрабілі на ўваходзе на станцыю самаробны мемарыял.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0