Хваёвы пільшчык можа знішчыць у Гомельскай вобласці больш за 2 тысячы гектараў лесу. Коканы насякомага ўнутры дрэў выяўлены на тэрыторыі Даўгалескага, Шарпілаўскага і Старадзятлавіцкага лясніцтваў,
паведаміў БелаПАН прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў.

Для маніторынгу абстаноўкі ў Гомельскі лясгас прыбыў прадстаўнік Дзяржаўнай установы «Беллесабарона». Падчас маніторынгу праводзіліся кантрольныя зрэзы дрэў для ўстанаўлення колькасці коканаў у дрэве і ўстанаўлення межаў заражанай тэрыторыі. Устаноўлена, што ўсяго заражана 2 тысячы 32 гектары лесу.

«Для правядзення апрацоўкі на рэспубліканскім узроўні неабходна распрацаваць план, закупіць рэчывы для апрацоўкі, вызначыць тэхніку, механізмы апрацоўкі. Гэтымі пытаннямі будуць займацца работнікі „Беллесабароны“. Цяпер пагрозы лясному фонду няма, але калі не правесці апрацоўку лясоў, то ўсе дрэвы на гэтых тэрыторыях могуць загінуць», — адзначыў Габрылёў.

За гадзіну адна лічынка сасновага пільшчыка з’ядае 30–40 ігліцы. Пашкоджанні ігліцы прыводзіць да высыхання верхавін, аслаблення дрэў і засялення іх ствалавымі шкоднікамі. Для развіцця шкодніка асабліва спрыяльнае цёплае сухое надвор’е. Масавыя размнажэнні пільшчыка часцей назіраюцца на маладых пасадках, якія растуць на ўзвышаных месцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?