У сталіцы неўзабаве з’явяцца два новыя рэстараны хуткага харчавання «Макдональдс».

Першы з іх будзе пабудаваны на скрыжаванні вуліц Гарэцкага і Шаранговіча на ўездзе ў Сухарава. Другі — на ўчастку паміж вуліцамі Шугаева і Русіянава ва Уруччы.

Нагадаем, што ў сталіцы ўжо працуюць шэсць «Макдональдсаў» — на праспектах Незалежнасці, Дзяржынскага і Пушкіна, на Лагойскім тракце, а таксама на Нямізе і плошчы Бангалор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?