Міністэрства інфармацыі агучыла статыстыку па СМІ ў краіне.

На 1 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана

672 газеты, 659 часопісаў, 43 бюлетэні, 7 каталогаў і адзін альманах.

Па стане на 1 красавіка ў краіне было 666 газет. Колькасць дзяржаўных за гэты час не змянілася. Гэтая лічба засталася роўная 207. Разам з тым за студзень-чэрвень дзяржаўная рэгістрацыя была ануляваная ў 14 друкаваных СМІ (адно з іх — дзяржгазета).

Нагадаем, што ў красавіку Аляксандр Лукашэнка заявіў пра рэвізію, якая будзе праведзеная сярод дзяржпрэсы. Паводле яго словаў, краіна не такая багатая, каб выдаваць 401 друкаванае выданне. Столькі дзяржаўных выданняў было па стане на 1 красавіка (цяпер стала 404).

У Беларусі працуе 241 электроннае СМІ і 9 інфармацыйных агенцтваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?