Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 13 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу ва ўсходніх раёнах, а днём у Магілёўскай і Гомельскай абласцях месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу ад 8°С на захадзе да 19°С на паўднёвым усходзе,

максімальная днём 22–28°С.

У Мінску 13 ліпеня пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу 12–14°С,

максімальная днём 24–26°С.

14 ліпеня сіноптыкі прагназуюць у краіне пераменную воблачнасць. Ноччу пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер усходняй чвэрці 4–9 м/с, днём пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу ад 10°С па поўначы да 19°С па поўдні; максімальная днём ад 25°С па паўночным усходзе да 32°С па паўднёвым захадзе краіны.

15 ліпеня чакаецца пахмурна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, днём месцамі моцныя, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 4–9 м/с, днём па ўсходзе пры навальніцах парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу 13–20°С, максімальная днём ад 23°С па захадзе да 32°С па паўднёвым усходзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?