На сайце міністэрства з’явілася афіцыйнае паведамленне. Згодна з ім, пазоў аб закрыцці газеты «Наша Ніва» быў адкліканы з улікам звароту рэдакцыі выдання і зыходзячы з прынцыпу свабоды масавай інфармацыі.
Міністэрства інфармацыі заклікае ўсе сродкі масавай інфармацыі прытрымлівацца заканадаўства, а таксама кіравацца нормамі прафесійнай этыкі і агульнапрынятымі нормамі маралі.
«Наша Ніва» звярталася з пісьмовым заклікам да Міністэрства адклікаць пазоў у чэрвені.