Украіна лічыць няправільным удзел сваіх грамадзян у маўклівых акцыях пратэсту на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта заявіў дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі Міністэрства замежных спраў Украіны Алег Валошын 12 чэрвеня на брыфінгу ў Кіеве.

«Калі нашы грамадзяне бяруць удзел у акцыях непадпарадкавання ў Беларусі, то гэта няправільна, паколькі гэта ўнутраная справа самой Беларусі», — цытуе Валошына РІА Новости.

Пры гэтым Валошын падкрэсліў, што МЗС Украіны будзе жорстка рэагаваць на затрыманне ўкраінскіх грамадзян, якія выпадкова апынуліся паблізу ад месцаў правядзення акцый пратэсту. «Мы будзем патрабаваць самым жорсткім чынам ад нашых беларускіх калегаў тлумачэнняў з нагоды такіх затрыманняў украінскіх грамадзян», — заявіў ён.

МЗС Украіны таксама настойвае на тлумачэннях беларускага боку з нагоды затрымання ўкраінскага грамадзяніна ў Мінску. «Мы вельмі разлічваем і спадзяемся, што найбліжэйшым часам беларускія калегі вызваляць нашага грамадзяніна. Пасольства Украіны, якое даведалася пра яго затрыманне, у момант звярнулася аб неабходнасці яго вызвалення. Мы таксама патрабуем даць тлумачэнні», — прыводзіць словы Валошына РБК-Украіна.

Ён падкрэсліў, што ў выпадку, калі «ўкраінскі грамадзянін быў затрыманы без канкрэтных і законных падстаў, МЗС Украіны будзе рэагаваць».

Як паведамлялася раней, падчас адной з акцый маўклівага пратэсту ў пачатку ліпеня ў Мінску быў затрыманы і асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту грамадзянін Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?