Неймаверны выпадак здарыўся на станцыі «Фрунзенская».

У Мінску 27-гадоваму вычварэнцу ўдалося пазбегнуць крымінальнай адказнасці дзякуючы прымірэнню з пацярпелай і кампенсацыі ёй маральнай шкоды. Як расказалі ў пракуратуры, інцыдэнт адбыўся раніцай 24 лютага ў перапоўненым электрацягніку мінскага метро на пад’ездзе да станцыі «Фрунзенская».

Паводле прызнання маладога чалавека, у гушчы людзей, апынуўшыся прыціснутым да дзяўчыны, што стаяла побач, ён узбудзіўся, дастаў чэлес і дакрануўся ім да рукі выпадковай спадарожніцы. Тая падняла крык, і на станцыі вычварэнец пакінуў вагон.

Аддзелам дазнання Маскоўскага РУУС маладому чалавеку — ён жанаты і выхоўвае сына — было прад’яўлена абвінавачванне ў хуліганстве (ч. 1 арт. 339 КК). Сваімі дзеяннямі ён прынізіў чалавечую годнасць пацярпелай, гаварылася ў абвінаваўчым заключэнні. Матэрыялы справы былі перададзеныя ў пракуратуру для накіравання ў суд. Аднак затым справу спынілі на падставе заявы пацярпелай, з якой мінчук з ненармальнымі сэксуальнымі фантазіямі памірыўся і кампенсаваў ёй маральную шкоду. Пра памер адплатнага ў пракуратуры маўчаць.

Пры гэтым там адзначылі, што рашэнне аб спыненні справы было прынята на падставе Крымінальна-працэсуальнага кодэкса і ў святле рэалізацыі прынятай у 2010 годзе Канцэпцыі ўдасканалення сістэмы мер крымінальнай адказнасці і парадку іх выканання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?