13 ліпеня (серада) а 10 гадзіне раніцы ў Вышэйшым Гаспадарчым судзе (Валадарскага, 8) пачнецца судовы працэс па іску Міністэрства інфармацыі аб спыненні выпуску газеты «Народная Воля».

— І нам, журналістам, усім супрацоўнікам рэдакцыі, застаецца спадзявацца, што ў Вышэйшым Гаспадарчым судзе ўважліва, усебакова разбяруцца ў сітуацыі і адхіляць меч, які занесены над дэмакратычнай ластаўкай — «Народнай Воляй». Яе высакародная справа патрэбна Беларусі, дзяржаве, грамадству», — адзначыў напярэдадні суда галоўны рэдактар газеты «Народная Воля» Іосіф Сярэдзіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?