Кошт платнага навучання ў ВНУ Беларусі ў новым навучальным годзе будзе павышаны ў межах 20 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў сёння напрэс-канферэнцыі першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Жук.
Першы намеснік міністра адзначыў, што павышэнне кошту навучання неабходна для забеспячэння нармальнага функцыянавання ўстаноў. Паводле яго слоў, павышэнне кошту да 20% — гэта мінімум, які дасць магчымасць нармальна функцыянаваць ВНУ краіны.
Аляксандр Жук таксама адзначыў, што ў розных ВНУ павышэнне цаны можа адрознівацца. «Кожная ВНУ павялічвае кошт у залежнасці ад сваіх рэальных затрат», — растлумачыў ён. У прыватнасці, у БДУ прынята ўжо рашэнне, што з новага навучальнага года плата за навучанне павысіцца толькі на 11%.